![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка
Вялікае значэнне ў дэкаратыўным аздабленні інтэр'ераў беларускіх манументальных грамадзянскіх і сакральных збудаванняў, пачынаючы з XV ст., мела кафля. Трэба адзначыць, што некаторыя беларускія даследчыкі, перакладаючы рускае слова "изразец" як "кафля", памылкова называлі "кафляй" паліваныя керамічныя фасадныя пліткі, уласцівыя гродзенскай архітэктурнай школе XII ст., а таксама паліваныя пліткі падлогі, якія ўжываліся на тэрыторыі Беларусі ў XI—XII стст. У рускай літаратуры "изразцами" называюць розныя віды архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі: паліваныя і тэракотавыя керамічныя пліткі для аздаблення фасадаў будынкаў без румпы; вырабы, падобныя да беларускай пячной кафлі з румпай, што таксама ўпрыгожвалі фасады бажніц і палацаў; пячную кафлю, з якой выкладаліся паверхні печаў у канцы XVI—XX стст. (апошняя мае таксама назву "кафель", запазычаную, магчыма, з беларускай мовы). Месца выхаду: Мінск Дата выхаду: 1993 Рэдактар: Селязнёва А. Мастацкі рэдактар: Дзмітрыева Э. Выдавец: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі інстытут праблем культуры ISBN: 5-7815-1102-4 Катэгорыя: Гісторыя Copyright © 1993 by Алег Трусаў Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт) Дата запісу: 2010-02-06, 22:57 Дата абнаўленьня: 2010-02-07, 19:11 Варта пазнаёміцца: Невядомая нам краіна Беларусь у яе этнаграфічных межах Трусаў Алег Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае княства Літоўскае, Рэ[...] Болей... Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ-ХVІІІ стагоддзяў Гісторыя будаўнічай тэхнікі Трусаў Алег У кнізе ўпершыню ў Беларусі падаецца падрабязная характарыстыка ўзнікнення і развіцця мясцовых будаўнічых матэрыялаў, арганізацыя ў сярэднявеччы будаўнічай працы, прасочваецца эвалюцыя будаўнічых кансірукцый і малых архітэктурных формаў. Выданне праілюстравана арыгінальнымі фотаздымкамі. Адрасавана архітэктарам, археолагам, этнографам, мастацівазнаўцам, рэстаўратарам, музейным работнікам. Мае цікавасць для краязнаўцаў і шырокага кола аматараў гісторыі. Болей... Старонкі мураванай кнігі Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Трусаў Алег Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах і дакументах. Кніга Алега Трусава “Старонкі мураванай кнігі” прысвечана менавіта такім помнікам культуры і архітэктуры. Дапытлівы чытач знойдзе звесткі пра К[...] Болей... Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»» Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»
|
||