Націснуць, каб павялічыць...
Кнігі У. Арлова »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Дзіцячая літаратура

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Кругагод
Зборнік вершаў для малодшых вучняў

Дзіцячая паэзія павінна забаўляць, расчульваць, навучаць і выхоўваць. У сваёй практыцы настаўніцы пачатковых класаў я няраз сустракалася з праблемай - адкуль браць беларускія вершы, цікавыя дзецям, згодныя з праграмай навучання ў польскіх школах, сугучныя пары года або актуальнай гадавіне ці святу. Даводзілася шукаць іх па розных зборніках, часопісах і газетах. Прычым вялікую ўвагу я звяртала на тое, каб гэтыя вершы былі зразумелы нашым вучням, якія жывуц[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Народныя казкі
Пра жыцьцё-быцьцё
Varłyha Adam

„Стары як малы", „Стары дурань". „Пад старасьць і кот дурнее". Гэтак дапякаюць маладыя старым. Пэўна-ж старым крыўдна. Яны часамі гневаюцца, крыўдуюць, наракаюць на маладых, што не аддаюць ім належнай увагі й пашаны за шматгадовую працу й клопаты, каб выхаваць дзяцей ды ўнукаў, ды каб ім тое-сёе прыдбаць на памяць. А за гэта за ўсё з іх толькі кпіны строяць, высьмейваюць дый аблаюць нізашто. Старыя крыўдуюць на маладых, а часамі паплачуць з жалю. Яны нават[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларускія гульні
Ваўранюк Аліна

Навучанне беларускай мовы ў школах Беласточчыны зводзіцца да засваення вучнямі літар і набыцця пэўнага слоўнага багажу. Заняткі нярэдка ўзбагачваюцца вывучэннем вершаў, песень і тэатральнымі пастаноўкамі. У школьных праграмах не хапае гульняў, рухомых занятак. Гульні не толькі ўзбагачваюць слоўнік дзіцяці, вучаць новым тэрмінам і паняццям, але і развіваюць яго фізічна. І робяць урокі больш атракцыйнымі, займальнымі. Беларускі народ на працягу вякоў ствар[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзесять вяков белорусской истории (862-1918)
События. Даты. Иллюстрации
Орлов В., Саганович Г.

Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі дзесяці стагоддзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаецца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацк, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 года, калі была абвешчана незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя разьдзелы: „Старажытныя беларускія княствы”, „Вялікае Княства Літоўскае”, „Беларусь у[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Радзіма вялікая і малая
Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (люты–красавік 2006)

У кнігу ўвайшлі літаратурныя творы пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу «Радзіма вялікая і малая», праведзенага Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў лютым-траўні 2006 г. Малюнкі ж пераможцаў гэтага конкурсу ўвайшлі ў мастацкі альбом «Гэта мы – гэта наша гісторыя» – першае падобнае выданне ў Беларусі, якое адлюстроўвае гісторыю нашай краіны вачыма дзяцей.

Націснуць, каб павялічыць...
Нашчадкі змагарнай славы
Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (люты–красавік 2004)

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу, праведзенага Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў лютым–красавіку 2004 г.

Націснуць, каб павялічыць...
Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі
Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурса (травень, 2003)

Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка, курганы, замкі, касцёлы, рэкі, азёры, камяні, Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкіх родаў, мілагучнасць мовы і хараство прыроды і многае-многае іншае! Гэта тэмы, якія хвалююць сёння маладыя беларускія таленты. Творы нашых дзяцей насычаны імкненнем жыць і ствараць! І крытэрыем поспеху для іх ёсць гонар і слава нашай краіны. Ад усведамлення іх патрыятызму і адданай творчасц[...]

Націснуць, каб павялічыць...
«Мой родны кут, як ты мне мілы...»
Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (травень, 2002)

У сакавіку—маі 2002 года адбыўся Рэспубліканскі дзіцячы конкурс на лепшыя літаратурныя творы і малюнкі па тэмах: «Мой родны кут, як ты мне мілы...» і «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». У конкурсе бралі ўдзел 176 дзяцей з розных куткоў Беларусі. Экспертная камісія атрымала 55 малюнкаў і 121 літаратурны твор, з якіх перамаглі адпаведна 31 і 44. Было шмат прац, якія спалучалі ў сабе і літаратурныя, і жывапісныя творы. Адабраць лепшыя было надзвычай цяжка. Не[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзяўчынка і хмарка
Лукша Міра

Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяд[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci
беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski
Ждановіч Валерыя

Дарагі Чытач! Гэтую кніжку можна чытаць з пачатку, з канца i зь сярэдзіны — усё залежыць ад патрэбы. Калі ты зусім ня ведаеш польскай мовы — чытай ад пачатку: там ёсьць альфабэт, правілы чытаньня, a потым ідуць тэматычныя разьдзелы, дзе словы аб'ядноўваюцца паводле значэньня. Асноўных тэматычных разьдзелаў 17 (усе яны пералічаныя на наступнай старонцы). Буйныя тэмы падзяляюцца на падразьдзелы, a тыя, у сваю чаргу, — на асобныя тэматычныя артыкулы. У кожнаг[...]