Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Мастацкая літаратура

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Наканаваны неспакой
вершы
Жмінько Кастусь

Вершы Кастуся Жмінько – гэта сталы, дапытлівы роздум аб лёсе роднага краю, аб вечных праблемах дабра і зла. Хвалюючыя радкі прысвечаны каханню, шчымлівым згадкам маладосці. Асобным вершам паэта ўласцівы дасціпная іронія і едкая сатыра.(...)

Націснуць, каб павялічыць...
Кастусь казаў
афарызмы, меркаванні, развагі
Жмінько Кастусь

У гэтай кнізе сабраны трапныя, афарыстычныя выказванні аўтара, занатаваныя ім на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Яны вызначаюцца дасціпнасцю і лаканічнасцю, прыцягваюць увагу чытача бяскрыўдным гумарам і едкай іроніяй.(...)

Націснуць, каб павялічыць...
Нязрушаны камень
Апавяданні
Адамчык Вячаслаў

У кнізе выдатнага беларускага літаратара — Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраны апавяданьні апошніх гадоў жыцця. Зборнік "Нязрушаны камень” быў складзены аўтарам літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. (...)

Націснуць, каб павялічыць...
Развітальная аповесць
Аповесць, апавяданні, дзённікі
Адамчык Вячаслаў

У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і (...)

Націснуць, каб павялічыць...
Чужая бацькаўшчына
Адамчык Вячаслаў

Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных (...)

Націснуць, каб павялічыць...
Казкі
Глёбус Адам

Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. (...)

Націснуць, каб павялічыць...
Шукаю Цябе
Вершы
Жарнасек Ірына

Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару.(...)

Націснуць, каб павялічыць...
Гадара
Жарнасек Ірына

Новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек склалі апавяданні, аб'яднаныя ў два цыклы. Першы з іх «Ноч пасля Галгофы» - плён разважанняў пісьменніцы над асобнымі старонкамі Евангелля, якое заўсёды сучаснае і актуальнае. Другі цыкл «Калі маўчаць званы» - гэта роздум і ўзіранне пісьменніцы ў нашу сучаснасць. (...)

Націснуць, каб павялічыць...
Цацачная крама
Кніжка для вялікіх і малых
Дранько-Майсюк Леанід

Аднойчы ў дзяцінстве, калі ў маім Давыд-Гарадку шалела бурлівае веснавое разводдзе, увечары я стаяў на Царкоўнай гары і глядзеў, як паволі разбураецца драўляны гарынскі мост. Па ім яшчэ паспела праехаць калгасная машына, з кузава якой раптам выляцеў белы певень і сеў на маставую ферму. І ў (...)

Націснуць, каб павялічыць...
Здубавецьця
Барадулін Ругор

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму (...)

Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 Наступная