Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць!!! »»»

КАМУНІКАТ.org :: Пэрыёдыка :: Куфэрак Віленшчыны

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
1 (13) 2008

Самабытны і глыбоканацыянальны драматург Іван Васільевіч Козел прыйшоў у беларускую літаратуру ў канцы 50-ых гадоў мінулага стагоддзя. I адразу заняў у ёй пачэснае, толькі яму належнае месца. 3 цягам часу стаў “сваім драматургам” для Беларускага тэатра юнага гледача, бо менавіта там кожны тэатральны сезон і гастролі адкрываліся яго п’есамі. Галоўны рэжысёр тэатра Л. I. Мазалеўская была для маладога пісьменніка аўтарытэтным дарадцам і апекуном. Менавіта яна[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
1 (12) 2007

Сымона Рак-Міхайлоўскага цяжка далучыць да забытых асобаў у беларускай гісторыі, якіх, нажаль, і да сённяшняга дня застаецца яшчэ шмат. Нават і ў савецкі час, пасля афіцыйнай пасмяротнай рэабілітацыі, ягонае імя не забаранялася пазітыўна згадваць пры разглядзе розных праблемаў гісторыі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў міжваеннай Беларусі, у першую чаргу гісторыі заснавання і дзейнасці Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Ягонае імя, у ад[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
1 (9) 2004

Рыгор Семашкевіч адляцеў ад нас без пары. Хаця ніхто не ведае, калі гэтая самая пара твая. I ўжо мінула больш за дваццаць гадоў, як Рыгора Міхайлавіча няма сярод нас. Многія яго аднагодкі-літаратары, а тым больш звычайныя чытачы, пра яго амаль ужо забыліся ці зусім забыліся. “Ну быў такі Рыгор Семашкевіч! Ну, напісаў аповесць “Бацька ў калаўроце"!” - можна зрэдку пачуць у літарацкай бяседзе і не болей... А калі ж апошні раз наш брат пісьменнік браў у рукі [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
1 (8) 2003

Паміж Заходняй Украінай, у прыватнасці Галічынай, і Беларуссю заўсёды былі цесныя сувязі. Пра адну старонку такіх братніх узаемасувязей расказваюць некаторыя матэрыялы, знойдзеныя нядаўна ў фондах Львоўскага абласнога дзяржаўнага архіва. Вясной 1932 года, 7 красавіка, у Львове, у друкарні Стаўрапігійскага інстытута, было надрукавана 1500 экзэмпляраў органа КПЗБ – газеты “Беларускае жыццё”. Нумар быў набраны ў Вільні, і там жа была адціснута матрыца. Як пры[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
3 (5) 2001

Мае прадзеды, дзяды і бацькі – сяляне Ашмянскага павета Віленскай губерні. Маці родам з сяла Зноскі Гальшанскай воласці, бацька з вёскі Люташ Вішнеўскай воласці. Незайздросны быў іхні лёс. Прадзеды былі прыгоннымі графаў Сапегаў і Храптовічаў, дзяды жылі на бядняцкіх гаспадарках, бацькі на нейкі час адарваліся ад вёскі, аднак жыццё сваё закончылі ў ёй. Маці, круглая сірата з 9-ці год, жыла пры старэйшых братах пастушкай, нянькай, а падросшы, служанкай у ба[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
2 (4) 2001

Удалечыні ад чыгункі і вялікіх дарог, сярод неабсяжных палёў і дрымучых лясоў, за кіламетры тры ад сучаснай беларуска-літоўскай мяжы, як бы моцна стаміўшыся, прыдрамала старэнькае мястэчка Клюшчаны. Усяго з нейкі дзесятак жылых дамоў можна налічыць цяпер тут, ды і статус мястэчка даўно згубіўся ў віры гадоў. Цяпер – гэта вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. А некалі гэта быў цэнтр, хоць і беднай, але вялікай каталіцкай парафіі. Вось як апісваў я[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
1 (3) 2001

Літаратуразнавец, выдавец, грамадска-культурны дзеяч Заходняй Беларусі. Так можна коратка прачытаць пра Івана Іосіфавіча Шутовіча. Прачытаць у цяперашніх энцыклапедычных выданнях. Аднак, каб поўнасцю ахапіць усе зацікаўленні, творчыя справы гэтай асобы, то трэба сур’ёзна падысці да велізарнай рукапіснай спадчыны, што засталася пасля яе. Не прэтэндуючы на ўсеабдымнасць, паспрабуем акрэсліць жыццёвы і творчы шлях гэтага чалавека, каб аддаць даніну павагі яму[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
2-2000

Мястэчка даўно ўжо спала, зморанае цяжкой сялянскай работай. А на двары шалела завіруха. Бледны месяц выглядваў на хвілінку з-за грувасткіх чорных хмар і тут жа, як бы спалохаўшыся нечага, хаваўся зноў. Была поўнач. На вуліцах было пустынна і пякельна-змрочна. Здавалася, што царства ночы назаўсёды апусцілася на гэтую святую і грэшную зямлю. І толькі ў адной невялічкай хацінцы на самай ускраіне мястэчка гарэла святло. Там працавалі. Невысокага росту, крыху [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Куфэрак Віленшчыны
гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю
1-2000

Напісаць успаміны для кожнага чалавека мае два бакі гэтай справы – падзяліцца ўласна перажытым і адказнасць перад самім часам, якім жыў чалавек. Першая спроба падзяліцца ўласна перажытым была 12 гадоў назад, калі я адпачываў ў санаторыі “Крышталь” (г.Трускавец). Гэта была восень 1981 года. Прайшоў немалы час. Ранейшыя запісы не страціліся, але сёння мы ўжо жыццёва ўзбагаціліся. Шмат змянілася. Напісаць падрабязныя ўспаміны не так проста, ды і час прыспешва[...]