Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць!!! »»»

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/26 (2772)

Пад ціўканне птушак на адзінай уцалелай самавітай ліпе на сакольскім праваслаўным могільніку, над магілай беларускага кампазітара і настаўніка Яна Тарасевіча ўжо ў другі раз, у 48 гадавіну смерці, адслужылі агульную паніхіду за яго ўпакой. Першую службу над яго магілай на яго ўпамін правёў айцец Уладзімір Місяюк у 2001 г., у саракавую гадавіну ягонай смерці (1961 г.). Не забываюць кампазітара ён і ягоныя прыхаджане ды 16 чэрвеня заўсёды над ціхай магілай Т[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/25 (2771)

Несумненна, аб поспеху ў выбарах у Еўрапейскі парламент 7 чэрвеня можа гаварыць гісторык прафесар Антон Мірановіч, які стартаваў з чацвёртай пазіцыі спіска Грамадзянскай платформы са спалучанай падляшскай і вармінска-мазурскай акругі. Агулам атрымаў ён рашуча больш за два разы галасоў чым іншы кандыдат, адкрыта дэкларуючы беларускую нацыянальнасць — Ян Сычэўскі, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, які стартаваў таксама з чацвёртай пазіцы[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/24 (2770)

Пастаноўкі раннесярэднявечных бітваў і сутычак з верасня 1939 г. з прымяненнем піратэхнікі, паказы коннай стральбы з лука, каштаванне колішніх страў, на канец канцэрты гуртоў старадаўняй музыкі — гэта толькі некаторыя атракцыёны першага гістарычнага пікніка „Ад слявян да жаўнераў верасня”, які ў суботу 6 чэрвеня прыцягнуў гледачоў і ўдзельнікаў у падбеластоцкі Музей вёскі. Мерапрыемства сарганізавалі Дэпартамент культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/23 (2769)

Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства ўпісалася ў бельскі краявід і стала разыходзіцца ў розныя мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны. У час сёлетняга шостага выпуску фестывалю, які з 28 [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/22 (2768)

XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009” 20 траўня адкрыў маршалак Падляшскага ваяводства Яраслаў Дважанскі, а чатыры дні пазней закрыў яго дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко. Паміж іхнымі двума сказамі змясціліся не толькі багацце царкоўнай музыкі, але перш за ўсё пачуцці ўсіх, якія хаця б на момант наведалі канцэртныя залы. Магутныя гукі разносіліся ў евангеліцка-аўгсбургскіх касцёлах Варшавы і Венграва, харысты прэзентаваліся ў Мар[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/21 (2767)

Гарадок з роднай песняй — 55. Ніна Цыванюк: Прайшло ўжо 55 гадоў, нашы дзеці і ўнукі дарослыя ўжо, а нам здаецца — учора ўсё было, як Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая гарадоцкі калектыў арганізавалі... 23 мая калектыў беларускай песні „Расспяваны Гарадок” адзначае сваё 55-годдзе з дня заснавання. Варты тоўстай кнігі сам ужо пералік іхніх выступленняў, узнагарод, успамінаў, занатовак пра штодзённую рупную працу, згадак пра дзесяткі шчырых таленавітых белар[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/20 (2766)

— Перад намі XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”. Шмат фестываляў, шмат часу. Не адчуваеце стомленасці? — Думаю, што не. Кожны фестываль іншы, тым больш што першыя конкурсы, калі мы запрашалі хары, якія прыязджалі без ніякай ідэі — гэта наша мінулае. Галоўнае, з чаго пачыналі ў 1982 годзе — паказаць нашым праваслаўным, што царкоўная музыка ды праваслаўе гэта цэлы свет — ужо давялося зрабіць. Хачу сказаць і гэта не мае словы, што фе[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/19 (2765)

Яшчэ ў мінулым годзе паявіліся чуткі аб намерах стварыць у будынку былой Падставовай школы ў Рыбалах музей, прысвечаны жыхарам сяла і навакольных вёсак. На першы погляд нічога незвычайнага ў такіх намерах не было, бо апошнім часам экспанаты сталі збіраць у многіх гмінах і размяшчаць іх у школьных залах і старых будынках. Пачалі паўставаць прыватныя калекцыі, напрыклад, у Новым Беразове, Ляўкове ці Скарышэве, дзе аматары даўніны здолелі сабраць шмат вартасн[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/18 (2764)

Дзесяцёх маладых мужчын з Беласточчыны прыняло ўдзел у трохдзённым конкурсе царкоўнага званення: „Паведамляе, усхваляе, склікае” ў Мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі. Быў гэта першы такога роду агляд у Польшчы. — Цяпер у нас ёсць гадзіннік і ведаем, калі маем ісці на багаслужбу. Званы азываюцца пераважна паўгадзіны да яе пачатку. Так ёсць нават цяпер, калі ў нас ёсць гадзіннікі; бывае, што забываем, што надыходзіць час наба[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2009/17 (2763)

— Грамадзянская платформа кідае выклік лявіцы, калі гаворка аб праваслаўным электараце. Партыя, якая ў Еўрапарламенце належыць да хрысціянскай дэмакратыі, з’яўляецца партыяй, якая ў рэгіёне такім як наш патрапіць спалучыць заходніх і ўсходніх хрысцяін. А ўмеласць спалучэння гэтых двух вялікіх патэнцыялаў, якія з’яўляюцца вялікім багаццем падляшскага рэгіёна, для яго будучыні і поспеху становіцца неабходнай. Адтуль кандыдатура на нашым спіску пана прафесара[...]

Першая   Папярэдняя   [1-30]   Наступная   Апошняя