Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
30

Сярод гісгарыяпісцаў нашае краіны Янка Запруднік займае пачэснае месца. Талент ды адданасьць дасьледчыцкай справе, асабліва гісторыі ідэяў пачатку XX ст., зрабілі яго паслом беларускай гісторыі на Захадзе. Янка Запруднік (да эміграцыі Сяргей Вільчыцкі) нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. у мястэчку Мір Наваградзкага павету (сёньня Карэліцкі раён Гарадзенскае вобласьці). Ня выключана, што праведзенае ля сьценаў аднаго з найпрыгажэйшых замкаў Беларусі дзяцінства абу[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
28

Кожная нацыя мае па-за межамі сваёй краіны выбітных прадстаўнікоў, уласных духоўных лідэраў. Для палякаў у другой палове XX ст. такім стаў філёзаф і культуроляг Ежы Гедройц, для расейцаў - Аляксандар Салжаніцын, для ўкраінцаў - Яраслаў Стэцько. Для беларусаў, бясспрэчна, самай маштабнай постацьцю на эміграцыі ёсьць Вітаўт Кіпель. Ён прыйшоў на сьвет 30 траўня 1927 г. у Менску, у сям’і Яўхіма Кіпеля й Марыі з роду Зубкоўскіх. У чэрвені 1930 г. бацька, выкла[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
27

Зора Кіпель (1.VІІ.1927 - 14.ІV.2003) Амаль праз увесь час існаваньня „Запісаў" актыўна спрычынялася да выхаду гэтага часопіса сьв. пам. Зора Кіпель. Ейны адыход з жыцьця балюча адгукнуўся ў душы сяброў рэдкалегіі й кожнага, хто знаў нябожчыцу ў ейнай шматгадовай дзейнасьці на беларускай культурнай і грамадзкай ніве ды асабліва ў працы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Зора Кіпель нарадзілася ў Менску ў сям’і Лявона й Апалёніі Савён-каў. Ейныя баць[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
26

Францішак Аляхновіч (1883–1944) — адна з найбольш спрэчных ды табуяваных фігураў на беларускім драматургічным Парнасе. Між тым, ягоную кар’еру можна назваць бліскучай. Драматург, рэжысэр, актор, дырэктар трупы й тэатру, першы гісторык беларускага тэатру, эсэіст, аўтар аднаго зь першых сьведчаньняў пра савецкія канцэнтрацыйныя лягеры, выдавец часопісаў і газэтаў... Фэномэн Аляхновіча немагчыма ніякім чынам абмінуць, калі сапраўды ёсьць жаданьне разглядаць г[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
25

Першая масавая хваля працоўнай міграцыі зь беларускіх зямель на рубяжы ХІХ–ХХ стст. у іншаэтнічныя рэгіёны расеі й за яе межы абумовіла істотна новую ступень фарміраваньня беларускай дыяспары як сталага ці часовага пражываньня значнай часткі народу (беларускай этнічнай супольнасьці) за межамі дзяржавы (па-за гістарычнай тэрыторыяй свайго паходжаньня). У канцы ХІХ ст. – 90-я гг. ХХ ст. дыяспара ахопліва ад 1/6 да амаль што 1/3 часткі беларускай нацыі. Зыход[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
18

Вывучэньне жыцьцяпісу доктара Франьцішка Скарыны на аснове дакумэнтаваных вестак стала магчымым толькі ад палавіны мінулага стагодзьдзя, калі сталі ведамыя першыя пра яго архіўныя ды летапісныя знахадкі. Дзякуючыім, біяграфія Ф. Скарыны сяньня шмат багацейшая канкрэтнымі датамі й фактамі. Цяпер гэта ўжо не апавяданьні, абапертыя галоўна на здогадах ды дапушчэньнях, а ціраз і фантазіі, хоць і гэтага ня выракаюцца часта некаторыя аўтары папулярных нарысаў пр[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
17

Польскі эміграцыйны друк у бальшыні ставіцца да беларускага нацыянальнага руху, да беларушчыны наагул, а да справы беларускай дзяржаўнай незалежнасьці асабліва, калі не варожа, дык усё-ж няпрыхільна. Асабліва няпрыхільныя эндэцкія часапісы зь лёнданскай газэтай "Myśl Polska" на чале, часапісы партыі польскіх нацыяналістых — Polskie Stronnictwo Narodowe, да якое належаць галоўна былыя абшарнікі, частка інтэлігенцыі й бальшыня польскага духавенства. Згодна з[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Запісы
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
16

Літаратурна-выдавецкая дзейнасьць доктара Франьцішка Скарыны, ягоныя праскія й віленскія выданьні — культурная сладчына шматбаковае каштоўнасьці. Скарынавыя кнігі займаюць выдатнае месца ў гісторыі беларускага і ўсяго славянскага кнігадруку, у гісторыі беларускае літаратуры ды ў гісторыі рэлігійнае й грамадзкае думкі на землях Беларусі. Важныя яны вельмі й як выдатныя помшкі беларускае мовы рэлігійнага пісьменства свае пары. Унікальныя аднак ува ўсім стары[...]